27 красавiка 2024, Субота, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Апранутыя, як Квантунскае войска, сядзяць і п'юць»: Расейскія «мобікі» замярзаюць у лясах Луганшчыны

22
«Апранутыя, як Квантунскае войска, сядзяць і п'юць»: Расейскія «мобікі» замярзаюць у лясах Луганшчыны

Акупанты Саша і Сярожа абураныя тым, што ў Расеі ў гэты час рыхтуюцца да навагодніх святаў.

Мабілізаваныя на вайну супраць Украіны расейцы скардзяцца на сваё жыццё ў луганскіх лясах. Там «мобікі» не толькі мерзнуць, але і наракаюць, што праз пастановы геніяльнага камандавання УС РФ вымушаныя арандаваць на некалькі дзён жыллё ў мясцовых, каб памыцца і памыць рэчы.

Пра гэта стала вядома з новага перахопу, які ў распараджэнне OBOZREVATEL падала хакерская групоўка «Франтавыя размовы акупантаў».

Мяркуючы з размовы акупантаў Сярожы і Сані, галоўная функцыя такіх ваякаў, як яны, – п'янстваваць і проста заставацца ў лесе, таму што ніхто не ведае, што з імі рабіць.

«Так, Саня, што толку? Тэлефаную Андрэю, дык там што робіцца. Кватэру арандуюць недзе там у кагосьці. Людзі, гавораць, у лясах жывуць. Усе бухаюць. І панажоўшчына там... Не мыюцца. І разумееш, колькасць людзей вялікая, але яны не задзейнічаныя. І так, там жа цяпер грошай далі, 200 тысячаў кожнаму. Нехта ўжо на таксі дадому ездзіць, карацей, адпускаюць на два, тры, чатыры дні. Карацей, поўны п…ц!» – скардзіцца адзін з захопнікаў.

Паводле ягоных словаў, пра ўсё гэта яму расказвалі знаёмыя. З іх гутарак, мабілізаваным, якія сядзяць у лясах на Луганшчыне, не арганізавалі ніякіх вучэнняў, над імі няма ніякага кантролю. Сам ён называе гэта «сорамам».

«Ну, і ён кажа, патронаў 40 ад сілы стрэльнуў, што там ад яго толку. Апрануты, як Квантунскае войска. Ну, сувязь ёсць. Ён там і ў Тэлеграме, і ва ўсёй х…ні. Ну, карацей, яны тут усе разам. Сярожка з Андрэйкам, яны, як бы гэта, кватэру арандуюць. На 2-3 дні, карацей – памыць, туды-сюды. У лясах там немагчыма знаходзіцца. Хтосьці блюе, хто ляжыць замярзае – адцягваюць у намёт», – прадоўжыў акупант.

Абурыла яго і суразмоўцу тое, што пакуль «мобікі» думаюць, як унікнуць абмаражэння ніжніх канечнасцяў цела, у Расеі рыхтуюцца да сустрэчы новага года, што вельмі раз'юшвае мабілізаванае гарматнае мяса.

«А астатнія што? У Расеі ўсё з навінаў добра. Рыхтуюцца людзі да Новага года, шарыкі-ліхтарыкі. Кажуць, што быццам бы нічога страшнага, трэба людзям весяліцца. Вунь у 41-м ці 42-м годзе таксама Новы год сустракалі. Карацей, поўная лухта. Калі людзей няма чым апрануць на вайне, яны святы ладзяць. Вы што еб…ліся ці што?» – не стрымаў эмоцый акупант.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках