27 красавiка 2024, Субота, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Анталлі забунтавалі праз масавую скупку нерухомасці расейцамі

16
Жыхары Анталлі забунтавалі праз масавую скупку нерухомасці расейцамі

Пасля абвяшчэння мабілізацыі з РФ з'ехала блізу мільёна чалавек.

Жыхары Анталлі патрабуюць ад уладаў забараніць прадаваць і здаваць у арэнду нерухомасць расейцам. Грамадзяне Турцыі стварылі адмысловую петыцыю на платформе Change.org. Забарону падтрымалі 9486 подпісамі за два дні. На петыцыю звярнуў увагу Forbes.

Праз наплыў замежнікаў кошт нерухомасці вырас за апошнія два гады амаль у 5 разоў, што перавышае сярэдні прыбытак грамадзянаў у Турцыі, скардзяцца аўтары петыцыі. Рэзкі скачок коштаў арэнды таксама прывёў да крызісу нерухомасці і дэмаграфічных зменаў – нібыта 25% насельніцтва Анталіі цяпер замежнікі, гаворыцца ў лісце.

Рынак таксама дэстабілізуюць расейскія і ўкраінскія рыелтары, кажуць аўтары петыцыі. «На фоне хвалі іміграцыі колькасць украінцаў і расейцаў, якія ўдзельнічаюць у рынку незарэгістраванай нерухомасці ў Анталіі дасягнула 10 тысячаў. Гэтыя людзі прадаўжаюць парушаць працу рынку, ствараючы ўласныя групы на сотні чалавек у WhatsApp. У іх няма досведу, але яны хутка пачалі кантраляваць рынак нерухомасці Анталлі. Мы не можам патрапіць у гэтыя групы, таму што яны нас не прымаюць», – гаворыцца ў ёй.

Турэцкае выданне Hurriet Daily News таксама напісала, што расейскія і ўкраінскія рыелтары мяняюць сітуацыю на рынку нерухомасці. Яны завышаюць і без таго выраслыя кошты жылля, а іх колькасць ужо пераўзыходзіць турэцкіх агентаў з ліцэнзіямі, паведаміла выданне.

Попыт на жыллё ў Турцыі, якое дазваляе прэтэндаваць на ВНЖ, у кастрычнік вырас у 24 разы, у параўнанні з кастрычнікам 2021 года, паведаміла сёння агенцтва Skolkovo Realty. Са студзеня толькі па паветры ў Анталлю з розных краінаў прыляцела амаль 11 млн чалавек. Сцвярджае агенцтва са спасылкай на мясцовых уладаў. Пры гэтым штодня ў гэты горад прыбывае 15000–20000 расейцаў.

Пасля абвяшчэння ў Расеі мабілізацыі сотні тысячаў расейцаў з'ехалі з краіны. Як пісаў раней Forbes, у Крамлі колькасць з'ехалых ацэньваюць ад 700000 да 1 млн чалавек.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках