26 красавiка 2024, Пятніца, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускія ваенкаматы выклікаюць мужчынаў «за 50» і з сур'ёзнымі хваробамі

32
У беларускія ваенкаматы выклікаюць мужчынаў «за 50» і з сур'ёзнымі хваробамі

Утоеная мабілізацыя набірае абароты.

Чытачы тэлеграм-канала БДМ прадаўжаюць расказваць пра тое, што іх выклікаюць у ваенкаматы для «зверкі звестак». Пры гэтым Мінабароны з пенай ля рота спрабуе пераконваць беларусаў у «руціннасці» таго, што адбываецца: маўляў, так робяць кожны год.

Вось толькі беларусы, якія сутыкнуліся з выклікам, паўтараюць на адзін голас: ніхто іх нікуды не выклікаў гадамі. Цяпер жа позвы для зверкі прыходзяць нават тым, у каго ўзрост за 50 і сур'ёзныя хваробы ў анамнезе.

Акрамя таго, адзін з чытачоў канала запэўнівае, што ягонага знаёмага пры «праверцы» звестак спрабаваў зазываць на кантрактную службу нейкі расейскі вайсковец (фота). Гэты ж чытач паведамляе, што ўсіх маладых хлопцаў, якія прыйшлі на зверку, выпраўляюць на зборы.

«Майго сваяка выклікалі ў ваенкамат. Яму 52 гады, але ён у маладосці служыў прапаршчыкам. Сказалі, каб збіраўся на тыдзень. Але ён хворы, у яго онка, ён сказаў, што нікуды не паедзе. Прынёс ім дакумент аб пацверджанні дыягназу, яму адказалі нічога не ведаем».

«Маладзечна, не служыў, не прыдатны праз псіхічны разлад. Прыйшла павестка з’явіцца для ўдакладнення ўліковых звестак. Але выклікалі не ў ваенкамат, а ў ЖДК горада Маладзечна. На званок у ваенкамат адказ быў: усё напісана ў позве і кінутая слухаўка».

«Наконт мабілізацыі: чалавек хадзіў на “зверку звестак” (Менск). У ваеннік уклеілі (так было сказана) мабілізацыйнае прадпісанне і апавясцілі, што цяпер у выпадку абвяшчэння мабілізацыі абавязаны з'явіцца. Пры гэтым пажадана не ў ваенкамат, а проста ў частку, дзе праходзіў тэрміноўку».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках