27 красавiка 2024, Субота, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэльгія падпісала дэкларацыю аб падтрымцы сяброўства Украіны ў NATO і ЕЗ

2
Бэльгія падпісала дэкларацыю аб падтрымцы сяброўства Украіны ў NATO і ЕЗ

Прэм'ер-міністр Бэльгіі прыбыў у Кіеў, дзе сустрэўся з Зяленскім.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністр Бэльгіі Аляксандр Дэ Кроа сёння, 26 лістапада, у Кіеве падпісалі сумесную дэкларацыю аб падтрымцы руху Украіны да ЕЗ і NATO. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-службу Офіса прэзідэнта Украіны.

- Я дзякую Бэльгіі і спадару прэм'ер-міністра за падпісаную сёння сумесную дэкларацыю. Гэты дакумент пацвярджае падтрымку Бэльгіяй нашага руху да паўнапраўнага сяброўства ў Еўрапейскім звязе і ў NATO. Мы абавязкова даможамся гэтага важнага для нас выніку, - сказаў прэзідэнт Украіны.

Са свайго боку, Аляксандр Дэ Кро адзначыў, што для яго вялікі гонар знаходзіцца ва Украіне і пацвердзіць сваю падтрымку ўкраінскай дзяржаве і яе грамадзянам.

- Хачу падзякаваць вам і кожнаму ўкраінцу ад імя народа Бэльгіі за вашае лідарства ў гэтыя вельмі складаныя ваенныя часы. Вы дэманструеце ўсяму свету, за што трэба змагацца: за дэмакратыю, за адкрытае грамадства, дзе людзі ставяцца з павагай адзін да аднаго і асуджаюць бессэнсоўны гвалт, - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках