27 красавiка 2024, Субота, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Мікалая Казлова перавялі ў магілёўскую турму

1
Палітвязня Мікалая Казлова перавялі ў магілёўскую турму
МІКАЛАЙ КАЗЛОЎ

У пачатку лістапада яго прысудзілі да 2,5 гадоў.

6 жніўня 2021-га года кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Мікалая Казлова прысудзілі да 3 месяцаў арышту за «разгалошванне звестак следства». З 28 снежня 2021-га года ён адбываў тэрмін у баранавіцкім СІЗА-6, а 26 сакавіка выйшаў на волю, піша «Вясна».

27 ліпеня 2022-га года яго зноў затрымалі разам з іншымі актывістамі АГП. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы новай Беларусі» ў Менску ў 2020-ым годзе. 3 лістапада Мікалаю прысудзілі 2,5 гады калоніі паводле арт. 342 КК. На судзе ён выступіў з моцным апошнім словам.

Цяпер жа праваабаронцам стала вядома, што Казлова перавялі ў магілёўскую турму.

Падтрымайце Мікалая пасылкамі, грашовымі пераказамі, тэлеграмамі:

Турма №4. 212011, Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Мікалай Георгіевіч Казлоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках