27 красавiка 2024, Субота, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Украінскія вайскоўцы атакавалі акупантаў на востраве Змяіны з САУ Caesar на баржах

3
NYT: Украінскія вайскоўцы атакавалі акупантаў на востраве Змяіны з САУ Caesar на баржах

Самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі Caesar маюць 40-кіламетровы радыус дзеяння.

Украінскія вайскоўцы абстрэльвалі акупантаў на востраве Змяіны з артылерыі Caesar. Устаноўкі размяшчалі на баржах, якія адбуксіравалі за 10 кіламетраў ад берага. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на The New York Times.

Паводле звестак выдання, для абстрэлу расейскіх пазіцый на востраве Змяіны ўкраінскія войскі ўсталявалі самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі Caesar з 40-кіламетровым радыусам дзеяння.

Вайскоўцы размясцілі Caesar на баржы і адбуксіравалі іх на 10 кіламетраў, каб адтуль атакаваць пазіцыі расейцаў на востраве. Ён знаходзіўся за 50 кіламетраў ад пазіцый УСУ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках