27 красавiка 2024, Субота, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матэвуш Маравецкі: У вайне, справакаванай Расеяй, можа быць толькі адзін зыход

2
Матэвуш Маравецкі: У вайне, справакаванай Расеяй, можа быць толькі адзін зыход

У Кіеве адбылася сустрэча «Люблінскага трыкутніка».

26 лістапада, у сталіцы Украіны Кіеве, адбылася сустрэча «Люблінскага трыкутніка». У ёй узялі ўдзел кіраўнікі ўрадаў Польшчы, Украіны і Літвы - Матэвуш Маравецкі, Дзяніс Шмыгаль і Інгрыда Шыманітэ, паведамляе «Польскае радыё».

«Мы абмеркавалі бягучыя праблемы і выклікі, падпісалі сумесную дэкларацыю, у якой узгаднілі шэраг нашых пазіцый», - паведаміў прэм'ер-міністр Украіны.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі на сустрэчы зазначыў, што «Еўропа занадта позна ўбачыла пагрозу з боку Расеі, таму сёння мы не можам цягнуць з аказаннем дапамогі Украіне. Гэтая вайна скончыцца, калі будзе адноўлены кожны дом, кожная школа, кожная бальніца і кожная дарога».

ФОТА: TWITTER.COM/DENYS_SHMYHA

А таксама дадаў: «У вайне, справакаванай Расеяй, можа быць толькі адзін зыход: альбо выйграе Украіна, альбо прайграе ўся Еўропа».

У дэкларацыі бакі пацвердзілі сваю гатоўнасць актывізаваць абмеркаванне ў рамках NATO пытання аб запрашэнні Украіны да перамоў аб уступленні ў NATO ў сувязі з маючым адбыцца Віленскім самітам, які адбудзецца 11-12 ліпеня 2023 года, падкрэслілі важнасць далейшага ўзмацнення вайсковай, фінансавай і гуманітарнай дапамогі Украіне, а таксама пацвердзілі далейшы ўдзел у аднаўленні Украіны.

Таксама была падтрыманая ідэя пачаць перамовы аб уступленні Украіны ў Еўрапейскі звяз, як толькі Еўрапейская камісія адобрыць станоўчую ацэнку выканання рэкамендацый па заяўцы на сяброўства.

Раней прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ўсклаў сімвалічны вянок да помніка ахвярам галадамораў. Сёння, 26 лістапада, ва Украіне ўспамінаюць ахвяр галадамораў 1921-22, 1932-33 і 1946-47 гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках