27 красавiка 2024, Субота, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская разведка расказала аб стратэгічным правале войскаў РФ ля Паўлаўкі

10
Брытанская разведка расказала аб стратэгічным правале войскаў РФ ля Паўлаўкі

Камандаванне дарма «паклала» элітныя падраздзяленні ў бессэнсоўных штурмах.

Раён каля гарадоў Паўлаўкі і Вугледара ў Данецкай вобласці стаў арэнай інтэнсіўных баявых дзеянняў за апошнія два тыдні, хаця з рук у рукі перайшло мала тэрыторыі.

Як адзначаюць аналітыкі міністэрства абароны Вялікай Брытаніі, і Расея і Украіна засяродзілі ў гэтым сектары значныя сілы. Прычым расейская марская пяхота панесла вялікія страты.

«Гэтая тэрыторыя застаецца месцам разлютаваных баёў, імаверна, таму, што Расея думае, што прарыў тут патэнцыйна можа стаць адпраўным пунктам для будучага вялікага наступу на поўнач, каб захапіць астатнюю частку кантраляванай Украінай Данецкай вобласці», - мяркуюць у брытанскай выведцы.

Аднак, са слоў экспэртаў, Расея наўрад ці зможа сканцэнтраваць дастаткова якасныя сілы для дасягнення аператыўнага прарыву.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках