27 красавiка 2024, Субота, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, як будуць хаваць Макея

46
Стала вядома, як будуць хаваць Макея

Лукашысты стварылі адмысловую камісію.

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падпісаў распараджэнне аб арганізацыі пахавання кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.

Урад стварыў адмысловую камісію, якая зоймецца арганізацыяй пахавання Уладзіміра Макея. Як паведамляецца, у яе ўвайшлі прадстаўнікі розных структур. Напрыклад, Менгарвыканкаму даручылі арганізаваць пахаванне на Усходніх могілках сталіцы.

Міністэрства абароны павінна забяспечыць «цырымонію развітання» ў Цэнтральным Доме афіцэраў.

Як паведамляе МЗС Беларусі, цырымонія развітання з Уладзімірам Макеем адбудзецца ў аўторак 29 лістапада ў сталічным Доме афіцэраў. Пачатак запланаваны на 10.00.

Нагадаем, 26 лістапада стала вядома аб раптоўнай смерці Уладзіміра Макея. Кіраўніку беларускага дыпламатычнага міністэрства было 64 гады. Што менавіта спрычынілася да смерці міністра - дакладна невядома.

Як пісаў сайт Charter97.org, Макей памёр на фоне інфармацыі аб падрыхтоўцы замены Лукашэнкі.

Адзначым, што Макей - адна з ключавых фігур рэжыму Лукашэнкі. У 2000-2008 працаваў памочнікам дыктатара. 15 ліпеня 2008 года прызначаны на пасаду кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

Падчас пратэстаў пасля «выбараў» у 2010-м годзе менавіта Макей расказваў на тэлевізіі аб «падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў» і «баевіках».

20 жніўня 2012 года назначаны міністрам замежных спраў. Актыўна лабіяваў зняцце санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Заяўляў, што «праблем палітвязняў у Беларусі не існуе».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках