27 красавiка 2024, Субота, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік Ціханоўскай: Я ведаў Макея асабіста і маю станоўчы досвед супрацоўніцтва

207
Намеснік Ціханоўскай: Я ведаў Макея асабіста і маю станоўчы досвед супрацоўніцтва
Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі выказаў спачуванні родным лукашыста.

Намеснік кіраўніка «пераходнага кабінета» Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі выказаў спачуванні блізкім Уладзіміра Макея. Ягоная заява апублікаваная ў тэлеграм-канале «кабінета», які ўзначальвае Святлана Ціханоўская.

«Я ведаў Макея асабіста і маю станоўчы досвед супрацоўніцтва з ім з часоў дыпламатычнай службы. Па-чалавечы спачуваю ягоным блізкім, гэта цяжкая страта чалавека, які памёр у такім узросце», - напісаў намеснік Ціханоўскай, які працаваў у МЗС і амбасадзе Беларусі ў ЗША.

«Але, як грамадзяніну Беларусі, мне яшчэ больш шкада страчанай гістарычнай магчымасці, калі грамадства чакала ад Макея, што ён знойдзе смеласць перайсці на бок народа. Аднак ён застаўся служыць бесчалавечнаму, антыбеларускаму рэжыму, датычныму да злачынстваў супраць чалавечнасці, да агрэсіі супраць Украіны», - працягнуў палітык.

Паводле слоў Кавалеўскага, да 2020 года Макей быў адным з нямногіх, з кім заходняя дыпламатыя была гатовая весці перагаворы, хто дабіўся пэўных дасягненняў у замежнай палітыцы як кіраўнік МЗС. «Але яго бясслаўны і бясплодны сыход паказаў, як можна памыліцца, калі адкладаць правільныя справы і пастановы на пазней», - мяркуе Кавалеўскі.

Адзначым, што Макей - адна з ключавых фігур рэжыму Лукашэнкі. У 2000-2008 працаваў памочнікам дыктатара. 15 ліпеня 2008 года прызначаны на пасаду кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

Падчас пратэстаў пасля «выбараў» у 2010-м годзе менавіта Макей расказваў па тэлебачанні аб «падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў» і «баевіках».

20 жніўня 2012 года назначаны міністрам замежных спраў. Актыўна лабіяваў зняцце санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Заяўляў, што «праблем палітвязняў у Беларусі не існуе».

Як пісаў сайт Charter97.org, Макей памёр на фоне інфармацыі аб падрыхтоўцы замены Лукашэнкі.

Напісаць каментар 207

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках