27 красавiка 2024, Субота, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітзняволеная Марыя Калеснікава патрапіла ў рэанімацыю

114
Палітзняволеная Марыя Калеснікава патрапіла ў рэанімацыю
МАРЫЯ КАЛЕСНІКАВА

Раней стала вядома, што яе змясцілі ў штрафны ізалятар.

Марыя Калеснікава шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні Гомеля. Пра гэта паведаміў 29 лістапада тэлеграм-канал штаба Віктара Бабарыкі са спасылкай на адваката палітзняволенай. У адміністрацыі калоніі пра шпіталізацыю Марыі нічога не сказалі.

Прычына шпіталізацыі невядомая. Паводле звестак штаба, брыгада хуткай даставіла Марыю ў лякарню 28 лістапада. Яе шпіталізавалі ў першае хірургічнае аддзяленне і перавялі ў рэанімацыю.

«Адваката Марыі 29 лістапада трэці раз запар не дапусцілі да яе ў калоніі. Чаму? Растлумачылі гэта тым, што няма заявы ад яе», – паведаміў штаб.

Раней стала вядома, што Марыю змясцілі ў штрафны ізалятар. Аднак не было інфармацыі, з якога дня яна там знаходзіцца.

Абаронца Калеснікавай Уладзімір Пыльчанка ў скаргах на адмову ў допуску да Марыі ў пракуратуру і УДВП выказваў непакой за стан яе здароўя. Ніякай рэакцыі на скаргі і звароты ад праваахоўных органаў не было.

Нагадаем, суд прызначыў Марыі Калеснікавай 11 гадоў агульнага рэжыму. З СІЗА яе накіравалі ў ВК-4 Гомеля. Яе прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

ч. 1 арт. 357 (Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам),

ч. 3 арт. 361 (Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрада дзяржаве, або здзяйсненне акта тэрарызму ці дыверсіі, або здзяйсненне іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, або распаўсюджванне матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, здзейсненыя з выкарыстаннем СМІ ці інтэрнэту);

ч. 1 арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або кіраўніцтва такім фармаваннем або структурным падраздзяленнем, якое ўваходзіць у яго).

Напісаць каментар 114

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках