20 траўня 2024, панядзелак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Распрацоўнік з беларускімі каранямі Belka Games закрывае расейскі офіс

4
Распрацоўнік з беларускімі каранямі Belka Games закрывае расейскі офіс

Кампанія канчаткова сыходзіць з краіны.

Распрацоўнік мабільных гульняў з офісам у Беларусі Belka Games абвясціў аб закрыцці расейскага офіса. Кампанія рэлакавала з яго больш за 200 супрацоўнікаў за 7 месяцаў, піша Devby.io.

- Прынятая пастанова аб канчатковым спыненні дзейнасці расійскага офіса. Кампанія працягвае апераванне і пашырэнне каманды ў Еўропе, - заявіў CEO студыі Аляксандр Багданаў.

Раней супрацоўнікі Belka Games паведамлялі аб звальненнях у Беларусі, Расеі і нават Літве. Са слоў аднаго з супрацоўнікаў, у жніўні звольнілі больш за 50 чалавек.

Belka Games была заснаваная ў Беларусі ў 2010 годзе. Кампанія распрацоўвае сацыяльныя і мабільныя гульні.

Па выніках мінулага года Belka Games увайшла ў топ-3 паводле памеру атрыманага даходу сярод паблішэраў з беларускімі каранямі (2-е месца). Кампанія атрымала 130,7 мільёна даляраў. У параўнанні з 2020 годам даход вырас на 44,5 адсотка. Belka Games увайшла ў топ-100 мабільных паблішэраў свету паводле версіі App Annie, у топ-20 паводле прыбытку ў рэгіёне ЕМЕА.

Са звестак аналітычнай платформы Sensor Tower, у жніўні гэтага года даход Belka Games склала 7 мільёнаў даляраў. Для параўнання, за жнівень мінулага года кампанія атрымала даход сумай 11 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках