Чэхі хочуць зрабіць «падарунак Пуціну»
21- 30.11.2022, 12:32
- 10,980

Пасольства РФ у Празе прапануюць пакінуць без святла, газу і цяпла.
Чэшская дабрачынная арганізацыя «Падарунак Пуціну» апублікавала петыцыю з прапановай адключыць электраэнергію будынкам, якія належаць пасольству Расейскай Федэрацыі.
Актывісты прапануюць даць расейскай амбасадзе ў Празе «паспрабаваць іх уласны супчык». У арганізацыі адзначылі, што дыпламаты краіны-агрэсара павінны адчуць тое, што адчуваюць мірныя грамадзяне, якія застаюцца без вады і электрычнасці праз абстрэлы Расеяй крытычнай інфраструктуры Украіны.
Dáme ruské ambasádě v Praze ochutnat jejich vlastní polívčičku. Máme https://t.co/sOl6gWvHqX petici. Chceme aby dodavatelé energií a vody odpojili všechny budovy v Praze, které patří Ruské Federaci. Ať taky po tmě mrznou, stejně jako třeba lidé v Kyjevě. Za podpis a retweet díky. pic.twitter.com/5nWcjzIrfJ
— Dárek pro Putina (@DarPutinovi) November 29, 2022
«Мы хочам, каб пастаўшчыкі электраэнэргіі і вады адключылі ўсе будынкі ў Празе, якія належаць Расейскай Федэрацыі. Хай яны таксама змерзнуць пасля наступлення цемры, як, напрыклад, кіяне», - гаворыцца ў тэксце петыцыі.
«Гэтая новая фаза вайны мае катастрафічны, і да таго ж штодзённы, уплыў на жыццё грамадзянскага насельніцтва. Без святла і вады засталіся не толькі кватэры, школы і дзіцячыя сады, крамы і вытворчыя прадпрыемствы, але і, напрыклад, лякарні», - пішуць аўтары.
Праект «Падарунак Пуціну» накіраваны на падтрымку Украіны, якая супраціўляецца расейскаму ўварванню з лютага. У рамках яго чэхі нядаўна сабралі грошы на танк для ўкраінскага войска.