Вугоршчына адказала на заяву Пуціна пра нібыта яе тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Украіны
13- 6.11.2022, 20:34
- 25,782
Прэзідэнта РФ заклікалі да спынення агню замест заяў.
У Міністэрстве замежных спраў Вугоршчыны заклікалі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна да спынення агню замест заяў, якія паглыбляюць канфлікт.
Пра гэта піша Index.
«Мы не ўважаем правільнымі заявы, якія паглыбляюць вайсковы канфлікт. Замест падобных заяў неабходнае неадкладнае спыненне агню і мірныя перамовы», - заявілі ў МЗС у адказ на заяву Пуціна аб тым, што Польшча, Румынія і Вугоршчына таксама могуць мець тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Украіны.
Кіраўніцтва іншых згаданых краін хутка адрэагавала на гэтую заяву: Румынія дала зразумець, што ў яе няма ніякіх прэтэнзій, а Польшча абвінаваціла Пуціна ў распаўсюдзе дэзінфармацыі.
Урад Вугоршчыны ніяк не адрэагаваў на заяву Пуціна, але ў нядзелю журналістам удалося атрымаць каментар МЗС.