Беларускі актор Гасцюхін разарваў стасункі з блізкімі сваякамі
91- 13.12.2022, 21:51
- 48,588
Ён за Расею і Пуціна, а яны супраць.
76-гадовы актор Уладзімір Гасцюхін, які жыве ў Беларусі, але заўсёды падтрымлівае Расею, у тым ліку і ў выпадку вайны ва Украіне, расказаў, што яго ў гэтым не падтрымалі нават уласныя дачка і сястра, дзеля чаго ён разарваў з імі сувязі. Сваю павучальную гісторыю актор распавёў прапагандысту Барысу Карчэўнікаву ў праграме "Лёс чалавека" на канале "Расія 1", піша «Наша Нiва».
Са словах Гасцюхіна, ён спрабаваў звязацца са сваёй сястрой, якая жыве ў Харкаве, пасля ўварвання Расеі ва Украіну, і яму вельмі не спадабалася ейная рэакцыя на яго прарасейскі ліст.
«Я страціў сястру… Ну як страціў? Яна не зусім здаровая, узрост ужо. Уся гэтая ўкраінская прапаганда затлуміла ёй галаву, з ёй немагчыма размаўляць!
Сястра жыла ў Харкаве, у нас дастаткова там сваякоў. Калі пачалася спецаперацыя, я даслаў ёй ліст, і што пачалося… Пайшла антырасейская гутарка… у мяне была істэрыка. Гэта ў многіх цяпер», - заявіў ён.
Але гэта было б яшчэ паўбяды. Акрамя сястры, Гасцюхін зараз не размаўляе і са сваёй пазашлюбнай дачкой Аляксандрай, якая жыве ў ЗША.
«Там здурэлі. Дачка адышла ад Расеі. Яна прыняла амерыканскую старану», - заявіў актор.