15 чэрвеня 2024, Субота, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік міністра эканомікі Украіны: Транзіт украінскіх тавараў праз Беларусь немагчымы

4
Намеснік міністра эканомікі Украіны: Транзіт украінскіх тавараў праз Беларусь немагчымы

Украінскім таварам на тэрыторыі Беларусі нельга гарантаваць бяспеку.

Візіт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуцін у Менск пацвярджае, што шанцаў для арганізацыі транзіту ўкраінскіх тавараў праз Беларусь пакуль няма, мяркуе намеснік міністра эканомікі Украіны Тарас Качка. Паводле ягоных словаў, такі транзіт пакуль немагчымы, таму што ўкраінскім таварам на тэрыторыі Беларусі нельга гарантаваць бяспеку. Размова ідзе, сярод іншага, пра транспартаванне збожжавых.

«Такая ідэя калісьці прапрацоўвалася, аднак відавочна, што ў цяперашніх умовах гэта нерэалістычна з гледзішча рызыкаў бяспекі», – цытуе чыноўніка «Інтэрфакс-Україна».

У пачатку снежня прайшла сустрэча генеральнага сакратара Антоніу Гутэрыша з намеснікам міністра замежных справаў Беларусі Юрыем Амбразевічам. Паводле вынікаў гэтай сустрэчы ААН заявіла, што Беларусь без папярэдніх умоваў гатовая забяспечыць транзіт украінскага збожжа праз сваю тэрыторыю ў парты Балтыі.

Качка гаворыць, што такі план пакуль нельга ўспрымаць сур'ёзна і што Украіне давядзецца спадзявацца на іншыя варыянты транзіту. Першы – разблакаванне чарнаморскіх партоў, другі – развіццё інфраструктуры на захадзе Украіны.

Як паведамляў Charter97.org, Офіс Ціханоўскай быў рады магчымаму транзіту збожжа праз тэрыторыю Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках