27 красавiка 2024, Субота, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Дынамічная сітуацыя ў Менску выклікала паніку ў Лукашэнкі

26
СМІ: Дынамічная сітуацыя ў Менску выклікала паніку ў Лукашэнкі
ФОТА: ANADOLU AGENCY

У Маскве не выключаюць і радыкальны план захадаў што да дыктатара.

Расейскае кіраўніцтва мае цэлую схему мераў ціску на беларускага дыктатара Лукашэнку, каб дамагчыся ад яго ўдзелу беларускіх вайскоўцаў у вайне ва Украіне, піша са спасылкай на інфармаваныя крыніцы выдання «Люстэрка тыдня».

"Маскву не задавальняюць выверты Менска, якія выкарыстоўваюцца з 24 лютага, і апасродкаваны ўдзел Беларусі ў расейска-ўкраінскай вайне, калі тэрыторыя саюзнай дзяржавы выкарыстоўваецца як плацдарм для вядзення баявых дзеянняў супраць Украіны", - адзначае выданне.

У самога Лукашэнку спрабуюць выклікаць адчуванне панікі.

Прычынай такіх крокаў з'яўляецца жаданне расейскага лідара Уладзіміра Пуціна захапіць Кіеў, які ў Маскве ўважаюць за "маці гарадоў расейскіх", і якое дазволіць гаспадару Крамля адчуць сябе пераможцам пры ўсіх папярэдніх паразах.

Пры гэтым у Маскве не выключаюць і радыкальны план мераў штода Аляксандра Лукашэнкі.

“Сітуацыя ў Менску развіваецца дынамічна”, - адзначае выданне.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках