20 траўня 2024, панядзелак, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данілаў: Візіт Зяленскага ў ЗША адзначыў пераход на новы этап вайны за незалежнасць Украіны

Данілаў: Візіт Зяленскага ў ЗША адзначыў пераход на новы этап вайны за незалежнасць Украіны
АЛЯКСЕЙ ДАНІЛАЎ

Украіна больш не будзе ў сфэры ўплыву РФ.

Візіт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зелянскага ў ЗША, які адбыўся напярэдадні, адзначыў пераход на новы этап вайны Расеі супраць Украіны, заявіў 22 снежня сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў, назваўшы канфлікт вайной за незалежнасць Украіны.

Аб гэтым ён сказаў на канферэнцыі кіраўнікоў замежных дыпламатычных устаноў Украіны, паведамляе прэсавая служба РНБА.

На думку Данілава, пасля заканчэння вайны ў свеце будуць створаныя новыя хаўрусы, альянсы і канфігурацыі "пераважна рэгіянальнага тыпу", і Украіна разам з хаўруснікамі ў такіх аб'яднаннях мае адыгрываць вядучую ролю.

«Неабходна вывучыць навуку мінуўшчыны, каб глядзець на новыя далягляды, - дадаў сакратар РНБА. - Меркаванне, што Расея мае застацца ў тых межах, у якіх яна сёння існуе, што яе не трэба чапаць і раздражняць, не з'яўляецца для нас канструкцыйным, бо новыя спробы Расеі знішчыць нас як дзяржаву будуць пытаннем кароткага часу».

Гаворачы пра глабальныя тэндэнцыях, ён адзначыў, што даўней сусветныя даследчыя інстытуты ў сваіх прагнозах "залічвалі Украіну, Грузію і Малдову да сфэры ўплыву Расеі". Для Украіны гэта непрымальна, падкрэсліў сакратар РНБА. "24 лютага пачаўся наш шлях, каб канчаткова вырвацца з гэтай парадыгмы", - дадаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках