18 красавiка 2024, Чацвер, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія войскі заблакавалі Крэмінна, перарэзаўшы дарогу на Сватава.

6
Украінскія войскі заблакавалі Крэмінна, перарэзаўшы дарогу на Сватава.
ФОТА: AFP

Для УСУ адкрываецца шлях на Лісічанск.

Украінскія і расейскія СМІ паведамляюць аб выхадзе УСУ да горада Крэмінна і прарыў расейскага фронту ў раёне трасы Крэмінна - Сватава.

Так, расейскія «франтавыя блогеры» паведамляюць, што ўкраінскія войскі ўвайшлі ў вёску Чарвонапапоўка, баі за якую ішлі месяц. «Ваенкары» адзначаюць, што гэта адбылося, як толькі першыя маразы скавалі зямлю.

Вёска мае стратэгічнае значэнне, бо кантроль над ёй пераразае дарогу Крэмінна - Сватава. Пасля гэтага з Крэмінна застаецца толькі дарога на Рубежнае.

З Чарвонапапоўкі ўкраінскія войскі атакуюць у напрамку Жытлаўкі - апошняга населенага пункта на подступах да горада Крэмінна.

Раней украінскія войскі вызвалілі вёску Макееўка на паўночны захад ад Чарвонапапоўкі і занялі Неўскае на поўдзень ад Макееўкі і Кармазінаўку на поўнач ад яе.

«Актыўныя баявыя дзеянні ідуць па ўсёй лініі фронту ў раёне горада Крэмінна і ў раёне трасы, якая звязвае Крэмінна са Сватава. Па ўсёй бачнасці, вораг працягне ціснуць на гэтым участку фронту ўсім наяўнымі ў яго распараджэнні сіламі, імкнучыся развіць свой сённяшні поспех», - піша расейскі блогер WarGonzo.

Зараз расейскія войскі адціснутыя ад ракі Жарабец да ракі Чырвонай, якая цячэ на 10-15 кіламетраў на ўсход.

Крэмінна - горад, у якім да вайны жыло 18 тысяч чалавек. Ён стаіць на левым беразе Северскага Данца адразу над далінай ракі. Ад яго 30 км да Лісічанска.

Нагадаем, што раней аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) паведамілі аб прарыве УСУ расейскага фронту на паўднёвым захадзе і паўночным захадзе ад Крэмінна.

Пазней украінскія ваенкары паведамілі, што ўкраінскае войска выйшла на ўскраіны Крэмінна і прасоўваецца да Сватава.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках