27 красавiка 2024, Субота, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Ірана абвясцілі аб ліквідацыі «паліцыі маралі» пасля хвалі пратэстаў

Улады Ірана абвясцілі аб ліквідацыі «паліцыі маралі» пасля хвалі пратэстаў

Таксама пачатая праца над зменай закона, які абавязвае жанчын насіць хіджаб.

У Іране абвясцілі аб ліквідацыі «паліцыі нораваў», дзейнасць якой прывяла да смерці жанчыны за «няправільнае нашэнне хіджабу». І якое справакавала маштабныя пратэсты ў краіне.

Пра гэта паведамляе Alarabiya News.

Як пішуць мясцовыя СМІ, у краіне скасавалі падраздзяленні «паліцыі нораваў» пасля больш чым двух месяцаў пратэстаў, справакаваных арыштам 22-гадовай Махсы Аміні за нібыта «парушэнне строгага жаночага дрэс-кода ў краіне». Пасля чаго дзяўчына загінула.

«Паліцыя маралі» не мае нічога агульнага з судовай сістэмай і была скасаваная», - цытуюць мясцовыя выданні генеральнага пракурора Махамада Джафара Мантазеры.

Нагадаем, што сёння СМІ апублікавалі яшчэ адну заяву генпракурора Ірана, дзе сцвярджаецца, што ўлады ў краіне пачалі працаваць над зменай закону, які абавязвае жанчын насіць хіджаб.

Масавыя пратэсты ў Іране

Нагадаем, што з канца верасня гэтага года ў Іране прадаўжаюцца пратэсты. Яны былі справакаваныя тым, што 22-гадовая Махса Аміні загінула пасля затрымання «паліцыяй нораваў» за «няправільнае нашэнне хіджабу». Акцыі пратэсту адбываюцца па ўсёй краіне. Іх жорстка разганяюць сілавыя структуры.

Паводле інфармацыі іранскіх уладаў падчас пратэстаў загінулі блізу 200 чалавек. Але праваабаронцы сцвярджаюць, што ў краіне забілі сама меней 469 пратэстоўцаў, у тым ліку 64 непаўналетніх. Больш за 18 тысяч пратэстоўцаў затрымалі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках