27 красавiка 2024, Субота, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МУС Украіны раскрылі мэты візіту Шайгу ў Беларусь

12
У МУС Украіны раскрылі мэты візіту Шайгу ў Беларусь

Іх было дзве.

Візіт кіраўніка Мінабароны РФ Сяргея Шайгу ў Менск можа мець дзве мэты. Гэта псіхалагічная аперацыя і падштурхоўванне беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі на канкрэтныя дзеянні ў падтрымцы вайны супраць Украіны.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на дарадцу міністра ўнутраных спраў Вадзіма Дзенісенку ў эфіры тэлемарафона.

«Я думаю, у гэтым ёсць два моманты. Па-першае - гэта сапраўды псіхалагічная аперацыя супраць Украіны. Бо ўсякі такі візіт будзе выклікаць шмат трывогі і іншых псіхалагічных рэчаў на тэрыторыі нашай краіны. З іншага боку - гэта падштурхоўванне Беларусі да адпаведных дзеянняў», - мяркуе Дзенісенка.

З ягоных слоў, магчыма, паміж бакамі праходзілі размовы аб яшчэ большай раскансервацыі беларускіх узбраенняў для перадачы расейцам.

«Таму што з чэрвеня месяца адным з галоўных пастаўшчыкоў зброі для Расеі стала Рэспубліка Беларусь», - адзначыў Дзенісенка.

Зрэшты, ён звярнуў увагу, нягледзячы на тое, што расейцы павялічваюць сваю групоўку ў Беларусі, гаварыць аб ударнай групоўцы і гатоўнасці паўторных наступальных дзеянняў РФ з гэтага боку пакуль няма прычын.

Нагадаем, учора, 3 снежня міністр абароны РФ Сяргей Шайгу прыбыў з неабвешчаным і раптоўным візітам у Менск.

Падчас яго ён падпісаў з кіраўніком Мінабароны Беларусі Віктарам Хрэніным пратакол аб «унясенні змяненняў у пагадненне паміж РБ і РФ аб супольным гарантаванні рэгіянальнай бяспекі ў вайсковай сферы».

Таксама расейскі міністр сустрэўся і з Лукашэнкам, падчас перамоваў апошні заявіў, што «беларускія і расейскія вайскоўцы рыхтуюцца як адзінае войска, каб адбіць усякую агрэсію».

Як мяркуюць у амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны ISW, магчыма, Шайгу лётаў у Беларусь, каб займець далейшую падтрымку Расеі ў вайне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках