27 красавiка 2024, Субота, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзянская вайна ў Расеі: хто будзе змагацца за ўладу

4
Грамадзянская вайна ў Расеі: хто будзе змагацца за ўладу

На сцэну выходзяць самыя варварскія арганізацыі.

Гісторык і прафесар Украінскага каталіцкага ўніверсітэта Яраслаў Грыцак у інтэрв'ю «Радыё НВ» распавёў, хто будзе змагацца за ўладу, калі ў Расеі пачнецца грамадзянская вайна.

Як адзначыў Грыцак у інтэрв'ю «Радыё НВ», грамадзянская вайна - найгоршы з варыянтаў развіцця падзей пасля ліквідацыі расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.

«Барацьба прозвішча, якое вы назвалі, (Яўгенія Прыгожына – рэд.) і, відавочна, лідара Чачэнскай рэспублікі (Рамзана Кадырава – рэд.). Гэта вельмі дрэнны варыянт для ўсіх. Бо будзе барацьба некантраляваных, варварскіх арганізацый. Той, хто ведае гісторыю грамадзянскай вайны паміж белай і чырвонай Расеяй, ведае, што гэта можа азначаць», - сказаў гісторык.

Ён дадаў, што грамадзянская вайна будзе ўяўляць небяспеку не толькі для самой Расеі, але і для яе суседзяў.

«І таксама вельмі важна, што гэты хаос — гэта яшчэ і вайна, дзе адзін, а можа, і два бакі будуць мець атамную зброю. Гэта, як гаворыцца па-расейску, «мала не падасца», - адзначыў Грыцак.

У канцы лістапада кіраўнік урада Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя за мяжой Ахмед Закаеў у эфіры «Радыё НВ» прагназаваў, што прыватныя войскі Кадырава і Прыгожына будуць бокам у грамадзянскай вайне ў Расеі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках