27 красавiка 2024, Субота, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве заявілі пра «тысячы спроб» кампаніямі з ЕЗ абысці санкцыі супраць Беларусі ды РФ

9
У Літве заявілі пра «тысячы спроб» кампаніямі з ЕЗ абысці санкцыі супраць Беларусі ды РФ

Вільня хоча ўзмацніць правяранне тавараў.

Мытня Літвы ўзмацняе правяранні тавараў. Улады краіны падазраюць еўрапейскі бізнэс у "тысячах спроб абысці санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі ды Расеі". Аб гэтым піша delfi.lt.

У Літве заяўляюць аб шэрых схемах, звязаных з парушэннем санкцый. З ліпеня 2022 года літоўская мытня спыніла больш за 10 тысяч цяжараў, адпраўленых з Расеі, і 3100 цяжараў, звязаных з Беларуссю.

З моманту ўвядзення Еўразвязам санкцый супраць Беларусі і Расеі моцна вырасла плынь тавараў з краін-хаўруснікаў РФ: Казахстана, Узбекістана, Туркменістана і Кіргізстана. Так, за дзевяць месяцаў з краін Сярэдняй Азіі ў Літву было ўвезена амаль удвая больш, чым летась. А з Літвы ў гэтыя краіны - больш чым у два разы да мінулага года.

- Відаць, што бізнэс-схема нелагічная. І гэты тавар сапраўды вязуць аднекуль бліжэй: з Расеі або Беларусі, - заявіў генеральны дырэктар Дэпартамента мытні Літвы Дарус Жвіронас. - Паліўныя гранулы, цана якіх не вельмі высокая. Сумнеўна, што дзеля магчымага прыбытку некалькі сотняў еўраў транспартны сродак паедзе з краін Цэнтральнай Азіі ў Літву.

Падобныя схемы працуюць і ў зваротны бок. Са слоў Жвіронаса, ёсць спробы экспарту заходніх тавараў з Літвы ў нібыта краіны Цэнтральнай Азіі, хаця мытныя органы падазраюць, што рэальным атрымальнікам з’яўляецца Расея. Напрыклад, кампрэсары або тавары падвойнага прызначэння. Ён заявіў, што ў спробах абысці санкцыі ўдзельнічаюць таксама кампаніі з Італіі ды Нямеччыны.

- Мы бачым павелічэнне плыняў праз такія краіны, як Казахстан. Аднак давесці, што тавары ідуць у Расею праз Казахстан, няпроста, - заявіла міністарка фінансаў Літвы Гінтарэ Скайсце.

У сувязі з гэтым літоўская мытня ўзмацняе жорсткасць правярання.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках