27 красавiка 2024, Субота, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з 1 студзеня вырастуць кошты алкаголю і цыгарэт

20
У Беларусі з 1 студзеня вырастуць кошты алкаголю і цыгарэт

Для некаторых пазіцый рост складзе 31 адсотак.

У Беларусі ў праект падатковых паправак на 2023 год закладзены рост акцызаў на спіртное ўжо з 1 студзеня, паведамляе Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал.

Падатак на чысты спірт з першага дня наступнага года вырасце прыкладна на 19,4%, вынікае з праекту падатковых паправак.

Калі ў дзейным Падатковым кодэксе акцыз на літр спірту роўны 5,66 беларускага рубля, то з 1 студзеня 2023 года яго хочуць падняць да 6,76 рублёў. Падвышэнне закладуць у раздробныя кошты.

Для многіх пазіцый, у тым ліку гарэлкі, акцыз на 1 літр стоадсоткавага этылавага спірту вырасце з 16,83 рублёў да 22,6, што складае прыкладна 31 адсотак. Падвышэнне закране цэлы шэраг напіткаў з доляй спірту звыш 7 адсоткаў.

Але гэта не закране шампанскае, пладовыя мацаваныя віны, піва і сідры. Хаця на іх акцызы таксама падвышаюць. Роўна як і на тытунёвыя вырабы. Таксама з'явяцца акцызы на электронныя сістэмы палення: 2,72 рублі за 1 сістэму плюс па 0,77 рублёў за мілілітр вадкасці.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках