10 траўня 2024, Пятніца, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачалі судзіць экс-міністра лясной гаспадаркі

7
У Беларусі пачалі судзіць экс-міністра лясной гаспадаркі
Віталь Дрожжа

Яму пагражае да 15 гадоў.

Былога міністра лясной гаспадаркі Беларусі судзяць за хабар. Суд пачаўся сёння ў Менскім гарадскім судзе. Яму пагражае ад 5 да 15 гадоў (ч. 3 артыкула 430).

Віталь Дрожжа быў прызначаны міністрам у красавіку 2018 года. Вызвалены з пасады міністра лясной гаспадаркі 5 траўня «ў сувязі з учыненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе».

У красавіку з'явілася інфармацыя аб затрыманні Дрожджы. Афіцыйна яе не пацвярджалі.

Дрожжа нарадзіўся ў 1978 годзе. Пачаў кар'еру звычайным працоўным у Лагойскім лясгасе. У 2006 годзе працаваў галоўным інспектарам аддзела кантрольна-рэвізійнай работы і дзяржаўнага кантролю за лесам Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. З 2008 да 2013 год кіраваў Бабруйскім лясгасам. З 2013 да 2018 год быў гендырэктарам нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках