26 красавiка 2024, Пятніца, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ні шын, ні грошай: як ашуканцы «пераабувалі» беларускіх кіроўцаў

4
Ні шын, ні грошай: як ашуканцы «пераабувалі» беларускіх кіроўцаў

«Куплі» здзяйсняліся праз Instagram.

Адразу дваім жыхарам Салігорска, 29-гадоваму і 35-гадоваму, ашуканцы «падабралі» камплекты зімовай гумы ў няіснай інтэрнэт-краме - у выніку ні шын, ні грошай, паведамляе УУС Менскай вобласці.

Вітрына-фальшыўка ў сацсетцы, якая імітуе асартымент, «станоўчыя водгукі» і назва, падобная з назвай рэальнай буйной інтэрнэт-крамы шын, апынуліся не больш чым «нажыўкай». Пасля таго, як ахвяры пералічылі грошы, стасункі спыніліся.

У міліцыі папярэджваюць: папярэдняя аплата на карту, стасункі праз асабістыя паведамленні і тое, што «крама» размяшчаецца ў сацыяльнай сетцы, а не на сайце, павінна выклікаць абгрунтаваныя падазрэнні ў тым, што, акрамя ашуканцаў, «за вітрынай» нічога няма.

Між тым сёння МУС паведаміла, што з пачатку года ў міліцыю звярнулася больш за тысячу чалавек, якія перавялі грошы за тавар, які прадаецца праз сацсетку, але не атрымалі яго.

Каб падмануць людзей, аферысты стваралі падробленыя старонкі крамаў. За кошт фатаграфій, часцяком узятых з рэальных онлайн-каталогаў, а таксама шматлікіх водгукаў і вялікай колькасці падпісчыкаў, зразумела, накручаных, усё выглядала праўдападобна і выклікала давер. Падкупляла і значна прыніжаная цана тавару. Не сумняваючыся ў выгаднасці будучай угоды, людзі рабілі папярэднюю аплату або ўсю суму за жаданую рэч. Ашуканцы ж, атрымаўшы грошы, папросту спынялі стасункі з «пакупніком».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках