27 красавiка 2024, Субота, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты пашырылі спіс прычын для пазапланавых праверак кампаній

4
Лукашысты пашырылі спіс прычын для пазапланавых праверак кампаній

Нормы пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2023 года.

У Міністэрстве працы і сацабароны Беларусі пашырылі спіс умоў для правядзення пазапланавых праверак кампаній. Напрыклад, дапоўнілі крытэры для ацэнкі ступені рызыкі пры адборы суб'ектаў правядзення выбарачных праверак, гаворыцца на сайце Мінпрацы.

Гэта рэгламентуецца загадам Мінпрацы (нумар 114 ад 5 снежня 2022-га), які набывае моц з 1 студзеня 2023-га.

Так, змянілі паходы, на падставе якіх Дэпартаментам дзяржінспекцыі працы будуць адбірацца прадпрыемствы, якія затым уключаць у план выбарачных праверак. У Мінпрацы назвалі новыя прычыны для пазапланавых праверак выканання заканадаўства аб працы і ахове працы.

Гэта допуск работнікаў да выканання работ без афармлення працоўных або грамадзянска-прававых стасункаў або невыкананне патрабаванняў дэкрэта аб узмацненні патрабаванняў да кіроўных кадраў і работнікаў (№5 ад 15 снежня 2014-га).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках