27 красавiка 2024, Субота, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Світу» Пуціна злавілі на марадзёрстве ва Украіне

4
«Світу» Пуціна злавілі на марадзёрстве ва Украіне

Кіраўнік РФ атрымлівае сваю дзель ад нарабаванага.

Адной з мэт вайны Расеі супраць Украіны з'яўляецца марадзёрства. Толькі збожжа ўжо было выкрадзена на 1 млрд даляраў, а металу - на 600 мільёнаў. Пры гэтым прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін знаходзіцца ў дзелі ад рабавання ўкраінцаў.

Пра гэта ў Telegram-канале “Орестократия” паведаміў шэф-рэдактар OBOZREVATEL Арэст Сахар. Ён адзначыў: "прыдворныя" Пуціна рабуюць Украіну гэтак жа, як і звычайныя расейцы, "але на больш выслкім узроўні".

Напрыклад, паводле інфармацыі The Wall Street Journal даўні сябар Пуціна і былы аграрны міністр РФ Аляксандр Ткачоў захапіў на часова акупаваных тэрыторыях 160 тыс. га зямлі. “Захапіў у першасным сэнсе: прыязджалі баевікі з аўтаматамі і са стрэльбамі ды аглядалі пляцы. Так Ткачоў без асаблівага намагання выкраў каля паўмільёна тон збожжа і сланечніку. Памножым на мінімальныя 150 даляраў за тону, атрымаем 75 млн даляраў даходу”, - распавядае Сахар.

Пры гэтым ён падкрэслівае: расейскі ўрад мае намер раздаць канфіскаваныя прадпрыемствы ў анэксаваных рэгіёнах Украіны пад кіраванне расейскіх кампаній. Перш за ўсё, "Растэху" – "асабістай кармушкі Пуціна, якой кіруе яго стары сябар КДБшнік Чэмезаў".

Акрамя гэтага, зазначаецца, сябрам Пуціна таксама абяцаныя блізу 200 украінскіх радовішчаў карысных выкапняў. Агульны кошт якіх, паводле звестак канадскай кампаніі SecDev, складае 12,4 трлн. даляраў.

Больш за тое, падкрэсліваецца, некаторыя з іх ужо пачалі "асвойваць". “У Крыме ўжо пампуе газ кум Пуціна Віктар Медвядчук».

У цэлым жа, акцэнтуе Сахар, расейцы вывезлі з Украіны:

збожжа на 1 млрд даляраў;

металу на 600 млн даляраў.

“Вось за гэта і паміраюць пад Бахмутам, Сватавым, Мелітопалем расейскія чмобікі. Яны коштам уласных жыццяў дазваляюць асяроддзю фюрара рабаваць даўжэй - пакуль УСУ не выганяць іх з Украіны. ...Частка нарабаванага, мяркуючы з усяго, падае ў асабістую кішэню фюрара: нездарма ж ключавымі марадзёрамі з'яўляюцца прыдворныя пуцінскія алігархі”, – рэзюмуе ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках