27 красавiка 2024, Субота, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ пляжаць войскі РФ у аэрапорце Бярдзянска тры дні запар

5
УСУ пляжаць войскі РФ у аэрапорце Бярдзянска тры дні запар

Стала вядома, што акупанты там хаваюць.

Украінская артылерыя нанесла два ўдары па аэрадроме пад Бярдзянскам, аднак выбухі чуваць ужо 3 дні запар.

Учора, 8 снежня, дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч прызнаўся, што УСУ два дні абстрэльваюць раён аэрапорта каля Бярдзянска. У гэтым раёне вораг паспрабаваў размясціць тылавую базу ў надзеі, што ўкраінская артылерыя іх не дастане.

У жывым эфіры на канале «Фейгін LIVE» Арэстовіч заявіў, што «бавоўны» каля Бярдзянска былі два дні запар: 7 і 8 снежня. З ягоных слоў, першыя ўдары былі вельмі дзейснымі. Размова ідзе аб трох вялікіх і 20 невялікіх выбухах. Праз дзень удары паўтарыліся, але ўжо не такія маштабныя.

Выбухі на аэрадроме ў Бярдзянску пацвердзіў і мэр Мелітопаля Іван Фёдараў. З ягоных слоў, 7 снежня выбухі на аэрадроме доўжыліся больш за гадзіну. Пасля гэтага на месца надзвычайнага здарэння выехалі брыгады хуткай дапамогі. Вядома, што акупанты захоўвалі там як вайсковую тэхніку, так і дроны.

А сёння, 9 снежня, блізу 11:00 жыхары Бярдзянска зноў кажуць пра «бавоўны» ў раёне аэрапорта. Не выключана, што УСУ знайшлі сабе «Чарнабаеўку-2».

Экспэрт з OSINT дэталёва вывучыў спадарожнікавыя здымкі з Бярдзянска. На яго думку, яшчэ з канца лістапада акупанты сталі расчышчаць тэрыторыю вакол аэрапорта, каб ператварыць яе ў базу. Таксама ён склаў паэтапныя планы акупантаў у раёне аэрапорта.

Спачатку тыя правялі расчыстку тэрыторыі, пазней туды сталі кожны дзень прыязджаць грузавікі. Пасля гэтага пачаліся работы па будаўніцтве абарончых рубяжоў. А ў пачатку снежня на аэрадроме з'явіліся першыя верталёты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках