27 красавiка 2024, Субота, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэцяя ўнікальная аперацыя: куды стукнуць УСУ пасля Харкава і Херсона

Трэцяя ўнікальная аперацыя: куды стукнуць УСУ пасля Харкава і Херсона

Змены на гэтым адцінку фронту адбываюцца кожную гадзіну.

На Бахмуцкім кірунку сітуацыя застаецца вельмі напружанай, але ва ўкраінскіх вайскоўцаў ёсць перадумовы для ажыццяўлення трэцяй, пасля Харкаўскай і Херсонскай, унікальнай наступальнай аперацыі.

Пра гэта ў эфіры «Апострофа TV» заявіў вайсковы экспэрт Пётр Чэрнік.

«На Бахмуцкім кірунку вораг будзе ціснуць датуль, пакуль будуць рэсурсы. На гэтую хвіліну мы адбіваем усе напады. Але Бахмут ператвараецца ў другі Севераданецк, які быў разбураны да падмурка. Калі дойдзе да таго пункта, што там сапраўды будзе не за што зачапіцца, магчыма, будзе нейкі тактычны адступ. А, можа, і не будзе, таму што ў накірунку Сватава-Крамянная для нас складаюцца вельмі добрыя аператыўныя перадумовы, і калі мы здолеем там арганізаваць сваю аператыўную дугу і выйсці на наступную аператыўную прастору, тады ўжо для маскавітаў будзе цяжка пад тым жа Бахмутам», - тлумачыць ён.

З ягоных слоў, цяпер змены на полі бою адбываюцца кожную гадзіну і разгадаць, якая будзе далейшая дынаміка, амаль немагчыма. Але цяпер стратэгічная ініцыятыва ў руках украінскіх вайскоўцаў.

«Упэўнены, што пасля бліскучай Харкаўскай аперацыі, не менш бліскучай Херсонскай аперацыі, у абавязковым парадку складзецца нейкая трэцяя. Выйгрышныя стратэгіі не паўтараюцца і трэцяя аперацыя таксама будзе ўнікальнай. Яна будзе, але тут пытанне часу і абставінаў», - сказаў Чэрнік.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках