27 красавiка 2024, Субота, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Брытаніі анансаваў пастаўкі вайсковай дапамогі ва Украіну

2
Прэм'ер Брытаніі анансаваў пастаўкі вайсковай дапамогі ва Украіну
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У наступныя тыдні Украіна атрымае зенітныя прылады і ракеты СПА.

У наступныя тыдні ва Украіну паступіць партыя зенітных гармат і ракет для сістэм супрацьпаветранай абароны малой далёкасці.

Пра гэта падчас сённяшняй размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім паведаміў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак, інфармуе прэсавая служба брытанскага ўрада.

Зяленскі паведамляў, што падчас размовы гаворка ішла пра ўкраінскую формулу міру. У брытанскім урадзе дадалі: два лідэры гаварылі таксама аб новай хвалі ракетных удараў РФ па інфраструктуры Украіны, і Зяленскі падзякаваў Брытаніі за дапамогу з генератарамі.

Сунак, у сваю чаргу, звярнуў увагу на выніковасць работы ўкраінскай СПА ў перахопе расейскіх ракет.

«Абодва лідэры пагадзіліся з тым, што важна спыніць няшчырыя заклікі Расеі да спынення агню, і прэм'ер-міністр дадаў, што Крамлю неабходна вывесці свае войскі, перш чым можна будзе разглядаць магчымасць укладання якога-небудзь пагаднення. Лідэры дамовіліся зноў пагаварыць найбліжэйшымі тыднямі», - дадалі аўтары рэлізу.

Зяленскі ў Facebook апублікаваў відэа, на якім паказаны пачатак іхняй гутаркі: два лідэры абмяняліся прывітаннем і пагаварылі аб візіце першай лэдзі Украіны Алены Зяленскай у Вялікую Брытанію, а прэзідэнт Украіны сярод іншага пажартаваў, што забывае, што першая лэдзі - ягоная жонка, і падзякаваў Сунаку за напамін пра гэта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках