16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Хершэ прыляцела ў Швэйцарыю

15
Наталля Хершэ прыляцела ў Швэйцарыю
НАТАЛЛЯ ХЕРШЭ

У аэрапорце яе сустракалі намеснік дзяржсакратара МЗС Швэйцарыі і журналісты.

Былая палітзняволеная Наталля Хершэ прыляцела ў Цюрых. У аэрапорце яе сустракалі Ёханэс Мацьясі, намеснік дзяржсакратара МЗС Швэйцарыі, журналісты, выданне Blick вяло прамую трансляцыю, піша «Нямецкая хваля».

Наталля з прэсай размаўляла на нямецкай.

Да сённяшняй раніцы Наталля Хершэ не ведала, што яе вызваляюць. Яе разбудзілі а 6-й гадзіне і паведамілі, што ў яе ёсць 10 хвілінаў на тое, каб паесці і сабраць свае рэчы. Паводле словаў Наталлі, яна адчувае сябе нармальна і эмацыйна, і фізічна, але плануе прайсці поўнае медыцынскае абследаванне. Першае, што яна зробіць, калі прыедзе дадому, – прыме ванну: «Гэта была мая мара».

Наталля не плануе сёлета вяртацца ў Беларусь, але спадзяецца калі-небудзь прыехаць у краіну, бо гэта яе Радзіма. Журналісты спыталі яе, ці шкадуе яна пра свой учынак. «Ні на адзін адсотак», – сказала Наталля.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках