10 верасня 2026, Чацвер, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ увядзе санкцыі супраць Беларусі ў выпадку нападу на Украіну з яе тэрыторыі

13
ЕЗ увядзе санкцыі супраць Беларусі ў выпадку нападу на Украіну з яе тэрыторыі

ЕЗ працуе над шостым пакетам санкцый супраць беларускага рэжыму.

Еўразвяз увядзе санкцыі супраць Беларусі, калі Расея нападзе на Украіну з яе тэрыторыі. Пра гэта заявіў сёння вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль, паведамляе журналіст RFE/RL Рыкард Ёзвяк.

Паводле інфармацыі Ёзвяка, ЕЗ працуе над шостым пакетам санкцый у дачыненні да беларускага рэжыму.

Раней СМІ паведамлялі аб распрацоўцы новых санкцый ЕЗ у дачыненні да беларускага рэжыму. Паведамлялася, што новыя меры могуць быць накіраваныя на закрыццё шчылін, якія выкарыстоўваюцца Менскам для абходу існых санкцый. Таксама разглядаюцца санкцыі супраць Менска, калі Беларусь будзе удзельнічаць ва ўварванні ва Украіну.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках