14 чэрвеня 2024, Пятніца, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолагі назвалі найлепшы перакус

5
Дыетолагі назвалі найлепшы перакус

Якая ежа ўзмоцніць спальванне тлушчу ў арганізме?

На перакус лепш за ўсё есці садавіну і ёгурт, уважаюць амерыканскія дыетолагі. Яны патлумачылі, што такая ежа змяшчае бялок і клятчатку, піша Eat This, Not That!.

У якасці перакусу экспэрты рэкамендуюць выкарыстоўваць стравы, якія спалучаюць клятчатку і бялок, а яны спрыяюць лепшаму абмену рэчываў. Гэта можа быць банан з арахісавай пастай, грэцкі ёгурт з ягадамі, яблык і фісташкі. Яшчэ адзін варыянт перакусу – цэльназерневыя крэкеры з сырам. Эксперты назвалі яшчэ некалькі варыянтаў перакусаў: тост з міндальным маслам і пюрэ з замарожанай ягады, крэкеры з авакада і семечкамі, цёмны шакалад з малінай, а таксама чарніцы ў спалучэнні з грэцкімі арэхамі. Такая ежа працягне адчуванне сытасці, дадалі спецыялісты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках