13 лiпеня 2024, Субота, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прыбыў у Швэйцарыю для ўдзелу ў саміце міру

6
Зяленскі прыбыў у Швэйцарыю для ўдзелу ў саміце міру

Удзел у пасяджэнні возьмуць блізу сотні краін і міжнародных арганізацый.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў у Швэйцарыю, дзе цягам наступных дзён будзе праходзіць саміт міру. Усяго ўдзел у пасяджэнні возьмуць амаль сотня краін і міжнародных арганізацый.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал прэзідэнта Украіны.

«Прыбыў у Швэйцарыю на глабальны саміт міру. Наперадзе два дні актыўнай працы з краінамі з усіх куткоў свету, з рознымі народамі, якія, аднак, аб'яднаныя агульнай мэтай - наблізіць справядлівы і працяглы мір для Украіны», - напісаў прэзідэнт Украіны.

Са слоў Зяленскага, саміт міру дазволіць зрабіць канкрэтныя крокі ў:

ядзернай і харчовай бяспецы;

вяртанні ваеннапалонных і ўсіх дэпартаваных ворагам асоб, у тым ліку і дзяцей.

Усяго ўдзел у пасяджэнні возьмуць амаль 100 краін і міжнародных арганізацый.

«Як адказная сусветная большасць, разам мы павінны прыкласці ўсе намаганні, каб пакласці канец войнам, агрэсіям і каланіяльнай акупацыі і выключыць іх паўтарэнне. Упэўнены, што ўсе людзі свету хочуць справядлівага міру і павагі да кожнай нацыі», - дадаў ён.

Зяленскі адзначыў, што ў час саміту міру кожная краіна і арганізацыя змогуць прадэманстраваць сваё лідарства ў дасягненні агульных мэт, што дасць магчымасць наблізіць мір і аднавіць поўную сілу Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках