19 траўня 2024, Нядзеля, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымае ад Брытаніі ракеты, якія дазволяць супрацьстаяць РФ на моры

Украіна атрымае ад Брытаніі ракеты, якія дазволяць супрацьстаяць РФ на моры

Пра гэта заявіў пасол Украіны ў Вялікабрытаніі.

Украіна атрымае ад Вялікабрытаніі ракетнае ўзбраенне для караблёў. Яно дазволіць супрацьстаяць Расеі ў Чорным і Азоўскім морах.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на інтэрв'ю амбасадара Украіны ў Вялікабрытаніі Вадзіма Прыстайкі радыё НВ.

«Брытанія шукае сяброў, і Украіна на гэтую ролю ў прынцыпе падыходзіць. Нягледзячы на багаж праблем, якія цягне сяброўства з нашай дзяржавай, а гэта перш за ўсё супрацьстаянне з РФ, Брытанія гатова да такога кроку», - сказаў Прыстайка.

З ягоных слоў, дэманстрацыяй падтрымкі Украіны з боку Брытаніі з'яўляюцца пастаўкі ўзбраення. Амбасадар зазначыў, што ўжо падпісанае вайсковае пагадненне на 2 млрд даляраў.

Прыстайка ўдакладніў, што пагадненні прадугледжваюць рэалізацыю чатырох канкрэтных праектаў. Адзін з іх - пабудова ў Шатландыі двух караблёў, якія пераабсталююцца пад патрэбы ўкраінскіх вайскоўцаў. Акрамя таго, гэта пабудова караблёў спачатку на брытанскіх, а потым на ўкраінскіх верфях.

«І гэтае ракетнае ўзбраенне. Упершыню нашы Узброеныя сілы атрымаюць рэальную зброю, ракеты, якія нам дазволяць што-небудзь супрацьпаставіць Расеі ў Чорным і Азоўскім морах», - дадаў дыпламат.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках