28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам трэба рыхтавацца да хуткай змены ўлады ў краіне

47
Беларусам трэба рыхтавацца да хуткай змены ўлады ў краіне

Гэта можа здарыцца ўжо ў траўні гэтага года.

Паглядзеў сёння Арэстовіча ў гасцях у Гордана. Украіна рыхтуецца да дакументальнага афармлення перамогі над акупантамі. Гэта проста цудоўна. Відавочна, для Беларусі зноў расчыняецца акно магчымасцяў, піша чытач тэлеграм-канала БАР.

У найбліжэйшыя месяцы адбудзецца падзенне эканомікі Расеі. Натуральна, у нас яно таксама будзе. Але ніякай нагоды для супольных пакут з расейцамі ў беларусаў няма і быць не можа.

Калі Расеі будзе не да нас, а грошы на сілавікоў у нашага пацука скончацца - тут то мы і ўспомнім, чаго хацелі ў жніўні 2020: ні многа ні мала - людьзмi звацца!

Мяркую, ёсць сэнс рыхтавацца да змены рэжыму прыкладна ў траўні гэтага года. Выбар роду дзейнасці як звычайна на меркаванне кожнага:

правядзенне агітацыі ў тэлеграм-каналах,

стварэнне і распаўсюджванне ўлётак,

арганізацыя і правядзенне ўсебеларускага страйку,

акцыі прамога дзеяння ў дачыненні да памагатых рэжыму.

І не забывайцеся - у нас на паўднёвай мяжы неўзабаве можа з'явіцца батальён (а лепш - корпус) Кастуся Каліноўскага. Рыхтуем Бандэраўскія Смузі, экіпіроўку для штурму, халодную і агнястрэльную зброю.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках