19 траўня 2024, Нядзеля, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Бэрліна тысячы чалавек прыйшлі на канцэрт у падтрымку Украіны

2
У цэнтры Бэрліна тысячы чалавек прыйшлі на канцэрт у падтрымку Украіны

Канцэрт праходзіць у цэнтры нямецкай сталіцы каля Брадэнбуржскай брамы.

У Бэрліне праходзіць канцэрт салідарнасці з Украінай, людзі размахваюць украінскімі сцягамі ды трымаюць транспаранты з лозунгамі супраць расейскага ўварвання.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".

Канцэрт праходзіць у цэнтры нямецкай сталіцы каля Брандэнбуржскай брамы, шмат якія выканаўцы на сцэне былі адзетыя ў колеры ўкраінскага сцяга. Сярод выступоўцаў была Наталля Клічко, жонка мэра Кіева Віталя Клічко.

Украінская спявачка Джамала звярнулася да прысутных праз відэасувязь на вялікім экране.

"Я думаю, што калі б усе музыкі аб'ядналіся, гэта было б наймацнейшае войска ў свеце", — сказала яна.

Паводле звестак паліцыі каля Брадэнбуржскай брамы сабраліся блізу 10 тысяч чалавек, нямецкія СМІ адзначаюць, што іх колькасць вырасце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках