15 жнiўня 2026, Субота, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі абаронца «Эвэртана» Міколенка - пра расейскіх футбалістаў: Калі б яны нас падтрымалі, людзі б іх паслухалі

3
Украінскі абаронца «Эвэртана» Міколенка - пра расейскіх футбалістаў: Калі б яны нас падтрымалі, людзі б іх паслухалі

Можна было б выратаваць сотні чалавечых жыццяў.

Абаронца «Эвэртана» Віталь Міколенка расказаў пра тое, як спрабаваў звязацца з Арцёмам Дзюбам, паведамляе «Трыбуна».

“Была вельмі вялікая агрэсія, і яна застаецца натуральнай. Я проста ненавіджу такіх людзей. Я яму напісаў спачатку ў дырэкт. Проста спытаць, што вы ўвогуле думаеце сабе. Напісаў я ў першы дзень вайны.

Праз два-тры дні я зразумеў, што марна. Ён не адказвае. Ён капітан каманды. Інфармацыйная вайна - таксама вельмі важная. Калі б яны падтрымалі, людзі б іх паслухалі. Можна было б выратаваць сотні чалавечых жыццяў. Але яны гэтага не цямяць, не разумеюць. Я не разумею, што ў гэтых людзей у галаве. Мы размаўлялі пра гэта з Андрэем Ярмоленкам. Іх усіх там не пасадзяць за выказванні.

Калі ты нармальны капітан і чалавек словы, нармальны адэкватны чалавек, то можаш так арганізаваць, каб усе гульцы каманды выказалі сваё меркаванне. Усіх не пасадзяць, я на 100% упэўнены. Адзін толькі Смолаў выказаўся з футбольнага свету Расеі. За гэта яму вялікая павага. Ён адзін не збаяўся.

Я шукаў кантакты з Дзюбам, тэлефанаваў, пісаў - заблакавана ўсюды», - сказаў Міколенка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках