20 траўня 2024, панядзелак, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт Януковіча вылецеў з Менска

27
Самалёт Януковіча вылецеў з Менска
АРХІЎНАЕ ФОТА

Самалёт уцекача некалькі разоў на тыдзень лятаў па РФ, а затым прызямліўся ў Беларусі.

Самалёт прэзідэнта-ўцекача Віктара Януковіча RA-09617, які раней прыляцеў з Масквы ў Менск, вылецеў з Беларусі.

Пра гэта паведамляе «Украинская правда».

Удзень, 7 сакавіка з'явілася інфармацыя, што борт Януковіча вылецеў з Масквы і прызямліўся ў Менску. Пазней увечары самалёт Януковіча вылецеў з Менска.

Паінфармаваныя крыніцы «Украинской правды» ў авіясферы пацвердзілі, што гаворка ідзе пра самалёт Януковіча.

Мяркуючы па прадстаўленай УП інфармацыі аб пералётах борта Януковіча, самалёт уцекача некалькі разоў на тыдзень лётаў па Расеі і затым прызямліўся ў Беларусі: з Масквы ў Арэнбург, Арэнбург - Масква, Масква - Мурманск, Мурманск - Сочы, Сочы - Масква, Масква - Сочы, Сочы - Масква, Масква - Санкт-Пецярбург, Санкт-Пецярбург - Масква і Масква - Менск.

Паводле звестак крыніц у разведцы, на 2 сакавіка Януковіч быў у Менску. У разведцы адзначалі, што Крэмль хоча зрабіць яго «прэзідэнтам Украіны».

У Офісе прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў адказ на гэта паведамілі, што гэтая інфармацыя сведчыць аб татальным няведанні Расеяй рэальных настрояў ва Украіне.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках