Былую беларускую палітзняволеную Наталлю Хершэ прынялі ў швайцарскім парламенце
6- 8.03.2022, 16:46
- 9,276
![Былую беларускую палітзняволеную Наталлю Хершэ прынялі ў швайцарскім парламенце](https://i.c97.org/ai/404415/aux-head-1608281625-20201218_natalia_hershe_360.jpg)
Швайцарцы падзякавалі беларуску за ўзор мужнасці.
Былую беларускую палітзняволеную Наталлю Хершэ прынялі ў швайцарскім парламенце, паведамляе «Наша Ніва».
«Вы баранілі свае каштоўнасці. Каштоўнасці, якія таксама нашы. Дзякуй, што паказалі нам, што такое мужнасць! — Напісала аб сустрэчы з Хершэ Ірэн Калін, старшыня Нацыянальнай рады.
Наталля Хершэ была вызваленая 18 лютага з магілёўскай турмы пасля 17 месяцаў зняволення ў лютым і адразу ж адпраўленая ў Швайцарыю, грамадзянкай якой яна з'яўляецца.
![](https://i.c97.org/ai/458147/aux-1646747093-1.jpg)