20 траўня 2024, панядзелак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія байцы масава знішчаюць расейскія «Тайфуны»

9
Украінскія байцы масава знішчаюць расейскія «Тайфуны»

Развянчаны яшчэ адзін міф аб «найноўшай зброі» РФ.

Абаронцы Украіны паспяхова знішчаюць або захопліваюць «у палон» найноўшыя расейскія бронеаўтамабілі «Тайфун», піша InformNapalm.

КамАЗ-63968 «Тайфун» - універсальны браняваны аўтамабіль падвышанай абароненасці на арыгінальным шасі.

З'яўляецца часткай новага этапу ў распрацоўцы расейскай вайсковай аўтатэхнікі. На 14 красавіка рэдактары OSINT-рэсурсу Oryx, які дакументуе факты страт вайсковай тэхнікі, знайшлі ў адкрытых крыніцах відэа і фота пацверджання страты расейскім войскам 12 браняваных машын КамАЗ-63968 «Тайфун» (7 – знішчаныя, 2 – кінутыя ў месцах нанясення ўдараў па групоўцы тэхнікі, 3 - захопленыя УСУ). Магчыма, рэальная колькасць страт «Тайфунаў» вялікая і некаторыя факты не патрапілі на фота/відэа, таму не былі ўлічаныя ў падліках Oryx.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках