Украіна ўжо вызваліла амаль 1000 вёсак і гарадоў
2- 21.04.2022, 19:39
- 8,360
![Украіна ўжо вызваліла амаль 1000 вёсак і гарадоў](https://i.c97.org/ai/286260/aux-head-1523601066-aux-head-1514400478-armija_ukr_360.jpg)
Акупаваных значна больш.
З пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання Украіна вызваліла ад захопнікаў амаль 1000 сваіх населеных пунктаў. Аднак колькасць вёсак і гарадоў, якія дагэтуль знаходзяцца пад расейскай акупацыяй, значна большая.
Пра гэта сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас звароту да партугальскага народа, паведамляе РБК-Украина са спасылкай на тэлемарафон.
«За 57 дзён вайны мы вызвалілі амаль 1000 населеных пунктаў, якія былі захоплены Расеяй. Аднак колькасць акупаваных гарадоў і абшчын значна большая», - падкрэсліў украінскі лідар.