27 красавiка 2024, Субота, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі найлепшыя прадукты для здароўя шчытападобнай залозы

Медыкі назвалі найлепшыя прадукты для здароўя шчытападобнай залозы

Яны змяшчаюць увесь набор патрэбных вітамінаў.

Шчытападобная заоза адказная за працу ўсіх сістэм у нашым арганізме, таму клапаціцца пра яе добрае самаадчуванне вельмі важна. Самым простым спосабам падтрымання працы ўсякага органа з'яўляецца ўжыванне вітамінаў, піша сайт medicina.ua.

Вось якія прадукты дапамогуць шчытападобнай залозе:

Зерне - бясконцая крыніца энэргіі, вітамінаў А і В, што спрыяе актыўнай і інтэнсіўнай працы шчытападобнай залозы.

Шпінат - скарбніца караціноідаў і лютэінуа, якія засцерагаюць вашу шчытападобную залозу ад збояў у працы.

Цыбуля праз высокае змяшчэнне розных мікраэлементаў стане карыснай імунітэту не толькі шчытападобнай залозы, але яшчэ печані і сэрца.

Яблыкі - багатыя і шчодрыя на антыаксіданты і вітаміны. Што можа быць прасцей і больш даступна? Але яны выканаюць вельмі важную функцыю: засцерагуць вашу шчытападобную залозу ад развіцця ракавых клетак!

Чарніцы - рэкардсмен у змяшчэнні антыаксідантаў, якія з'яўляюцца актыўнымі барацьбітамі са свабоднымі радыкаламі. Дапамогуць не толькі ў супрацьстаянні з радыеактыўным выпраменьваннем, але стануць напарнікам яблыкаў, ахоўваючы ад анказахворванняў.

Арэхі з мёдам. Усяго 3-4 грэцкія арэхі і лыжка мёду штодня, нашча, здольныя актываваць і стабілізаваць дзейнасць усяго арганізма.

Марская рыба змяшчае вялікую колькасць ёду і тлустых кіслот амега-3, якія падтрымліваюць шчытападобную залозу ў норме.

Крабавае мяса і морапрадукты - карыснымі для шчытападобнай залозы стануць вітамін В12 і цынк, якія стымулююць імунітэт і нязменныя ёдазмяшчальныя прадукты: рапаны, кальмары, крэветкі і мідыі.

Марская капуста - яшчэ адна лёгказасваяльная крыніца ёду і мінералаў, якія засцерагаюць вас ад хвароб шчытападобнай залозы.

Чарнасліў - чарнасліў атрымліваюць шляхам сушкі пладоў слівы гатунку «венгерка». Пры высушванні садавіна не губляе сваіх карысных уласцівасцяў і з'яўляецца крыніцай вітамінаў, антыаксідантаў, кальцыю, калію, бора, магнію і цынку. Рэгулярнае ўжыванне ў ежу чарнасліву дапаможа ўмацаваць імунітэт і нармалізуе працу шчытападобнай залозы. Варта з асцярожнасцю есці сушаныя слівы людзям, схільным да атлусцення, бо яны каларыйныя - 231 Ккал на 100 г. Нельга ўжываць чарнасліў тым, хто пакутуе ад цукровага дыябету - у ім вельмі шмат глюкозы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках