20 траўня 2024, панядзелак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У порце Амстэрдама адмовіліся разгружаць танкер з расейскім дызелем

3
У порце Амстэрдама адмовіліся разгружаць танкер з расейскім дызелем

Муніцыпалітэт горада падтрымлівае іх пратэст.

Нідэрландскія партавікі адмовіліся разгружаць судна з расейскім дызельным палівам у Амстэрдаме.

Пра гэта піша NOS.

Судна «Sunny Liger» з учорашняга вечара стаіць на якары прыкладна за сорак кіламетраў ад горада Эймэйдэн.

Працаўнікі порта адмаўляюцца прымаць нафтавы танкер. Паводле звестак выдання, муніцыпалітэт Амстэрдама падтрымлівае іх пратэст.

Паводле закона танкеру, які ходзіць пад сцягам Маршалавых выспаў, дазволена заходзіць у порт, але экіпаж не рабіў ніякіх афіцыйных запытаў на стыкоўку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках