27 красавiка 2024, Субота, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя прадукты, здольныя палепшыць працу нырак

7
Названыя прадукты, здольныя палепшыць працу нырак

Адзін з іх – ёгурт.

Большасці вядома, што галоўным органам, адказным за "чысціню", з'яўляюцца ныркі, але далёка не ўсе знаёмыя нават з асновамі падтрымання іх працы, піша medicina.ua. Як палепшыць працу нырак?

Вада

Стан абязводжанасці адразу павялічвае рызыку ўзнікнення праблемаў з ныркамі на 20%. Усе інфармацыйныя парталы пра жыццё і здароўе неаднаразова ўздымалі тэму спажывання вадкасці, дзе 100 разоў паўтаралі – норма не меншая за 1,5 літра на дзень. Разумеем, што стварыць такую звычку не проста, але дакладным крокам стане пастанова заўсёды мець пад рукой бутэльку з вадой: на працоўным стале, у машыне, ля ложка. Будзе маячыць – будзеце піць і істотна палягчаць вашым ныркам жыццё. І памятайце, што вада павінна быць звычайнай, ніякіх газікаў, фарбавальнікаў і падсалоджвальнікаў.

Малочныя прадукты

Наяўнасць у штодзённым рацыёне ўсяго пары кубкаў ёгурту ці малака дапаможа падтрымліваць у норме крывяны ціск, за кошт высокага ўтрымання кальцыю. Бо хваробы сэрца і сасудаў неўнікнёна адаб'юцца на стане нырак, гэтая простая парада дапаможа знізіць рызыкі 2 небяспек адразу.

Соль

Лішак солі прыводзіць да таго, што кальцый пачынае назапашвацца ў нырках, а не ў костках як належыць. Адсочваючы колькасць спажыванай солі, вы пазбавіце свае ныркі ад "адкладаў". А тым, каго часта цягне да салёненькага, мы раім замяніць яго спецыямі з сушаных траваў.

Прытрымліванне элементарных правілаў дасць магчымасць захаваць здароўе нырак, чалавек ачысціць свой арганізм і значна палепшыць самаадчуванне. У выпадку неабходнасці можна пракансультавацца з дыетолагам, які складзе аптымальны рацыён для канкрэтнага чалавека.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках