11 траўня 2024, Субота, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пацярпеў катастрофу гелікаптэр

6
У Расеі пацярпеў катастрофу гелікаптэр

Выжылі не ўсе.

1 траўня на аэрадроме Магачы ў Забайкальскім краі Расеі пры пасадцы разбіўся гелікаптэр Мі-8, на борце якога знаходзіліся чальцы каманды ў тушэнні лясных пажараў. Пра гэта са спасылкай на МНС РФ паінфармаваў "Інтэрфакс".

Ратавальнікі сцвярджаюць, што была "жорсткая пасадка" і "наступнае ўзгаранне" гелікаптэра.

Крыніца расейскага агенцтва расказала, што, ужо калі гелікаптэр знаходзіўся каля зямлі, "адбыўся рэзкі парыў ураганнага ветру" і лятальны апарат "перакуліўся на бок".

Са звестак "Інтэрфакса", гелікаптэр тушыў лясны пажар і на яго борце ў момант крушэння знаходзіліся супрацоўнік лесааховы і леснікі.

У выніку інцыдэнту пяць чалавек пацярпелі, "яшчэ адзін без прыкмет жыцця".

Мясцовая тэлекампанія яшчэ 21 красавіка паведамляла, што лясныя пажары ў Забайкаллі нібыта ўдалося патушыць. 28 красавіка з'явілася інфармацыя аб лясным пажары ў Магочынскім раёне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках