10 траўня 2024, Пятніца, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыя ў Ерэване анансавала акцыі непадпарадкавання

10
Апазіцыя ў Ерэване анансавала акцыі непадпарадкавання

Пратэстоўцы ў цэнтры Ерэвана, якія патрабуць адстаўкі Пашыняна, не збіраюцца разыходзіцца.

На плошчы Францыі ў цэнтры Ерэвана прайшоў масавы мітынг апазіцыі з патрабаваннем аб адстаўцы прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна. Як паведаміў у нядзелю, 1 траўня, намеснік старшыні Нацыянальнага сходу (парламента) Арменіі Ішхан Сагатэлян, які з'яўляецца чальцом сацыялістычнай партыі нацыяналістычнага кшталту Армянская рэвалюцыйная федэрацыя "Дашнакцуцюн", з 2 траўня ў горадзе пачнуцца маштабныя акцыі грамадзянскага непадпарадкавання. Са слоў Сагатэляна, мітынгоўцы не збіраюцца разыходзіцца і ўсталёўваюць намёты, паведамляе DW.

Удзельнікі рэгіянальных шэсцяў сцягнуліся ў сталіцу

Як перадало выданне "Каўказскі вузел", удзельнікі антыўрадавых шэсцяў з Іджэвана, Тыгранашэна, Армавіра і Апарана дайшлі да Ерэвана і сабраліся на плошчы Францыі.

Са звестак агенцтва "Інтэрфакс", рух у цэнтры сталіцы Арменіі быў цалкам перацяты.

Экс-кіраўнік СНБ кажа аб "паглыбленні стасункаў з РФ"

Былы кіраўнік Службы нацыянальнай бяспекі (СНБ) Артур Ванецян, які раней затрымліваўся паводле падазрэння ў замаху на прэм'ер-міністра Арменіі Пашыняна і ўзурпацыі ўлады, 30 красавіка заявіў аб аб'яднанні ўсіх апазіцыйных сіл вакол патрабавання аб адстаўцы кіраўніка кабінета міністраў.

Паводле слоў Ванецяна, у выпадку прыходу апазіцыі да ўлады будуць прынятыя меры аб спыненні "аднабаковых уступак" Азербайджану, паглыблены стасункаў з Расеяй.

Прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян 19 красавіка правёў перамовы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у Нова-Агараве. Абмяркоўвалася рэалізацыя дамоўленасцей аб Нагорным Карабаху ад 2020 і 2021 гадоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках