26 красавiка 2024, Пятніца, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Горадняй на спаборніцтвах вылавілі 16-кілаграмовага карпа

9
Пад Горадняй на спаборніцтвах вылавілі 16-кілаграмовага карпа

Фотафакт.

На возеры Бросты ў Гарадзенскім раёне праходзяць спаборніцтвы па лоўлі карпа «Майскі штурм». Рэкордам першага дня стаў вялізны карп, паведамляе тэлеграм-канал Гарадзенскага аблвыканкама.

Рыба завесіла на 16 кілаграмаў і 440 грамаў.

У турніры, які пачаўся ў чацвер і працягнецца 72 гадзіны, удзельнічаюць 14 каманд агульным лікам больш за 40 рыбакоў. Усяго ў першы дзень вылавілі 168 карпаў і амураў, якія завесілі на 344 кг 920 г. У залік ідуць толькі рыбы масай ад кілаграма.

Дарэчы, паводле правілаў турніру ўсіх вылаўленых рыб пасля ўзважвання адпускаюць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках