27 красавiка 2024, Субота, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хацеў адсачыць сваю пасылку, а замест гэтага ўбачыў чужыя»

4
«Хацеў адсачыць сваю пасылку, а замест гэтага ўбачыў чужыя»

Беларус сутыкнуўся з дзіўнай сітуацыяй 9 траўня.

У рэдакцыю onliner.by звярнуўся кліент "Еўрапошты" Сяргей. Ён спрабаваў патрапіць на сваю старонку, замест гэтага яго закідвала ў асабістыя кабінеты то Вольгі, то Таццяны. Пры гэтым свае адпраўленні знайсці не атрымлівалася.

Паводле словаў Сяргея, нешта незразумелае адбывалася ўвесь дзень 9 траўня. Звяртаўся ў тэхпадтрымку, там не змаглі аператыўна ўдакладніць, што адбываецца.

– Сайт "Еўрапошты" цэлы дзень працаваў некарэктна. Мог, да прыкладу, замест вашага ўліковага запісу зайсці ва ўліковы запіс абсалютна іншага чалавека, дзе відаць асабістая інфармацыя вялікай колькасці людзей. А калі атрымлівалася зайсці ў свой уліковы запіс, то былі бачныя заяўкі іншых людзей, зноў жа з асабістай інфармацыяй, – здзіўляецца Сяргей.

У чым рэч? У прэс-службе сэрвісу патлумачылі, што збой здарыўся праз DDoS-напад, але цяпер усё працуе карэктна.

– Сапраўды, сэрвіс "Еўрапошта" 9 траўня пацярпеў ад масаванага DDoS-нападу.

З паведамленняў ад некаторых карыстальнікаў, у сэрвісе "Еўрапошта" ў гэты дзень маглі назірацца памылкі аўтарызацыі. Гэта стала вынікам ужывання ахоўных захадаў для прадухілення DDoS-напады.

Цяпер карэктная праца сэрвісу поўнасцю адноўленая.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках